viasna on patreon

Крымінальны пераслед прафсаюзных лідараў і актывістаў застаецца для грамадства таямніцай Дапоўнена

2022 2022-04-30T19:12:25+0300 2022-05-04T08:10:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/prafsayuz-bel-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З моманту затрымання 19 красавіка лідараў і актывістаў незалежных беларускіх прафсаюзаў прайшло 10 сутак. Гэта максімальны час, калі затрыманым павінны быць прад’яўленыя абвінавачанні. Аднак па стане на 29 красавіка практычна нічога невядома ні пра статус большасці затрыманых, ні пра сутнасць прад’яўленых ім абвінавачванняў.

Па звестках праваабаронцаў, старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук і намеснік старшыні Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Сяргей Антусевіч пераведзеныя з СІЗА КДБ ў СІЗА на Валадарскага.

Кіраўнік ячэйкі свабоднага прафсаюза з Полацка Мікалай Шарах выйшаў з СІЗА КДБ пад падпіску аб невыездзе і належных паводзінах. Яго падазраюць па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Дагэтуль застаецца за кратамі 66-гадовы намеснік старшыні Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Еўдакімчык. Яго таксама затрымалі 19 красавіка, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пасля 72 гадзін ён не быў вызвалены. Вядома, што Еўдакімчык падазраецца па арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Між тым, затрыманні прафсаюзных актывістаў працягваюцца. Так, раніцай 29 красавіка ў Гродна быў затрыманы старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза ААТ «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч.

Ігар Леднік, затрыманы на дзень раней, 18 красавіка, атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і на дадзены момант знаходзіцца на Акрэсціна. Таксама стала вядома, што на яго заведзена крымінальная справа па арт. 367 Крымінальнага кодэкса "Паклёп на Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Яму пагражае да 5 год пазбаўлення волі.

Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу металістаў Аляксандр Бухвостаў у статусе сведкі

Ён быў затрыманы 19 красавіка, разам з іншымі лідарамі незалежных прафсаюзаў Беларусі. Потым Аляксандра адвезлі ў СІЗА КДБ, дзе пасля допыту яму стала кепска. Бухвостаў быў шпіталізаваны з сардэчным прыступам. Зараз ён знаходзіцца ў статусе сведкі.

Наступ на незалежны прафсаюзны рух: што вядома па стане на 22 красавіка

19 красавіка з’явілася інфармацыя пра ператрусы ў офісах і кватэрах лідараў незалежных беларускіх прафсаюзаў, затрыманыя кіраўнікі і актывісты прафсаюзнага руху. Што вядома праваабаронцам?

Таксама ўзмацняецца ціск на пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі ў рэгіёнах. Дзейнасць некаторых з іх прыпыненая. Так, дзейнасць пярвічнай арганізацыі Незалежнага прафсаюзу «Гродна Азот» прыпыніла абласная пракуратура.

І адначасова, у Гродзенскі абласны суд накіраваная заява аб прызнанні «экстрэмісцкай арганізацыяй», забароне дзейнасці і ліквідацыі Незалежнага прафсаюзу «Гродна Азот».

Вядома таксама, што 25 красавіка рашэннем Мазырскага гарвыканкама спыненая дзейнасць Незалежнага прафсаюза Мазырскага НПЗ. Да гэтага на членаў прафсаюза аказваўся ціск, рабіліся пагрозы не падпісання кантрактаў. Многіх затрымлівалі, саджалі на 15 сутак, а потым звальнялі за «прагулы».

Пасля допытаў пад падпіску аб нявыездзе вызваленыя з-пад варты Ігар Комлік, Ганна Дусь, Вадзім Пайвін, Юрый Белякоў, Мікалай ГерасіменкаАлена ЯськоваЛізавета Мярляк. Іх статус пакуль невядомы.

Адсутнічае інфармацыя пра затрыманых актывістаў: 

Генадзь Фядыніч;

Вацлаў Арэшка;

Васіль Бераснеў

Віталь Чычмароў;

Ірына Бут-Гусаім;

Міраслаў Сабчук;

Зміцер Бародка;

Яна Малаш.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства