Пазваніў у "Белтэлекам", не стрымаўся і абразіў прэзідэнта: вынік — год калоніі
У судзе Слуцкага раёна завяршыўся разгляд крымінальнай справы 59-гадовага жыхара раённага цэнтра Уладзіміра Пархоменкі. Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.
Справу разглядаў суддзя Юрый Скрыган.
Судовы працэс распачаўся 23 траўня.
Па матэрыялах абвінавачання, 26 верасня і 5 кастрычніка 2021 года абвінавачаны Уладзімір Пархоменка з выкарыстаннем хатняга тэлефона звязаўся з службай тэхнічнай падтрымкі прадпрыемства «Белтэлекам». Падчас размовы з аператарамі мужчына абразліва выказаўся ў адрас прэзідэнта Беларусі.
Запісаную размову перадалі ў следчыя органы.
У выніку, як паведамляецца ў сацыяльных сетках, абвінавачанаму прысудзілі адзін год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.