viasna on patreon

Запрашаем на прэзентацыю дакладаў Праваабарончага цэнтру "Вясна" у Вільні

2022 2022-06-21T18:05:00+0300 2022-06-22T11:37:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/daklady_2022.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабарончы цэнтр “Вясна” ў межах Тыдня супраць катаванняў запрашае на прэзентацыю трох апошніх дакладаў арганізацыі. Прэзентацыя адбудзецца ў пятніцу 24 чэрвеня ў 12:00 у Вільні (прастора IMAGURU, вул. Vytenio, 18, 5 паверх).

На мерапрыемстве будуць прэзентаваны тры даклады ПЦ "Вясна": “Крымінальны пераслед па палітычных матывах. Беларусь 2021-2022”, “Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы: стандарты і рэальнасць у Беларусі за 2021-2022 гады”; “Месцы несвабоды ў Беларусі. Справаздача за 2020-2021 гады”.

Падчас прэзентацыі будуць агучаныя апошнія дадзеныя па палітычна матываваным адміністрацыйным і крымінальным пераследзе ў Беларусі, а таксама па ўмовах утрымання ў месцах несвабоды. Праваабаронцы распавядуць пра вядомыя факты катаванняў і прыніжальнага годнасць абыходжання, зафіксаваныя як у Мінску, так і ў рэгіёнах за апошні год. Акрамя таго, на мерапрыемстве будуць агучаны апошнія навіны па ўмовах утрымання і стане зняволеных праваабронцаў “Вясны”.

Уваход на прэзентацыю вольны, але для ацэнкі колькасці жадаючых наведаць мерапрыемства просім запоўніць кароткую форму рэгістрацыі.

Крымінальны пераслед у Беларусі: “Прававая сістэма краіны цалкам пераарыентаваная на рэпрэсіі”

Мэта даклада - павысіць інфармаванасць грамадскасці, нацыянальных і міжнародных інстытутаў, дзяржаўных органаў аб парушэннях правоў чалавека ў 2021-2022 гадах у Беларусі ў перыяд вострага крызісу правоў чалавека пасля выбараў прэзідэнта, ва ўмовах татальнага знішчэння і падаўлення інстытутаў грамадзянскай супольнасці.

Месцы несвабоды ў Беларусі: зняволеныя ўтрымліваюцца ў непрымальных умовах і зазнаюць катаванні

Праваабаронцы "Вясны" падрыхтавалі даклад па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь за 2020 і 2021 гады.

Палітычна матываваныя адміністрацыйныя працэсы

Даклад Праваабарончага цэнтру "Вясна"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства