viasna on patreon

Следчыя ў Салігорску дапытваюць маці асуджаных за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту юнакоў

2022 2022-06-27T07:56:23+0300 2022-06-27T07:56:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/saligorsk-fanaty-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пад час судовага пасяджэння

Пад час судовага пасяджэння

У Салігорску 23 чэрвеня следчы выклікаў на допыт  Наталлю Рамашку, маці аднаго з асуджаных 20 снежня 2021 года былых футбольных фанатаў.

Следчы прасіў даць тлумачэнні наконт сына, аднак жанчына, скарыстаўшыся правам не сведчыць супраць блізкіх, ад паказанняў адмовілася. Таксама адмовілася распісвацца ў дакументах, патлумачыўшы тым, што нікому не верыць і нічога наогул казаць не будзе. Наталлю Рамашку трымалі ў РАУСе амаль 4 гадзіны.

У той жа час да маці яшчэ аднаго асуджанага фігуранта крымінальнай справы Паўла Крашакова, які адбывае пакаранне па абвінавачанні ў арганізацыі ці актыўным ўдзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама за супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў 22 чэрвеня прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Жанчыну дапыталі, а дома шукалі стары ноўтбук сына і тэлефон, якія раней былі канфіскаваныя, а потым, пасля суда над Паўлам вернутыя маці. Пабывалі з ператрусам таксама і ў бабулі Паўла, якая пражывае асобна.

Жыхар Салігорска Павел Крашакоў быў асуджаны 20 снежня 2021 года разам з Ігнатам Ігнаценем, Кірылам Рамашкам і Даніілам Басяком  за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам да пазбаўлення волі тэрмінам на два з паловай гады.

Магчыма, што салігорскія следчыя шукаюць падставы для новай крымінальнай справы на асуджаных раней юнакоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства