viasna on patreon

Чарговы прысуд за ўдзел у акцыях пратэсту: мінчанку пакаралі трыма гадамі "хатняй хіміі"

2022 2022-06-29T12:59:34+0300 2022-06-29T16:17:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shagieva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марыя Шагіева

Марыя Шагіева

27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска разглядзеў справу палітзняволенай Марыі Шагіевай, якую абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства паводле арт. 342 "Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх".

Судовае пасяджэнне ўзначальвала суддзя Жанна Хвайніцкая, якая ўжо не раз выносіла палітычна матываваныя прысуды.

Пра абвінавачаную вядома няшмат. Марыі 27 год, жыве ў Мінску. Жанчыну затрымалі 26 красавіка 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Прычына — за тое, што прымала ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску. Да суда Марыя ўтрымлівалася ў СІЗА-1. 

27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Марыю Шагіеву вінаватай у здзяйсненні злачынства па арт. 342 і пакараў яе трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства