viasna on patreon

Палітвязню Юрыю Кавалёву за тры дні да вызвалення з калоніі прызначылі прымусовае лячэнне па новай крымінальнай справе

2022 2022-06-29T16:32:54+0300 2022-06-29T17:03:02+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jury_kavaleu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Ваўкавыскага раёна 28 чэрвеня асудзіў палітвязня Юрыя Кавалёва, які мусіць выйсці на волю з калоніі 1 ліпеня. Палітвязень адбывае тэрмін у ваўкавыскай калоніі № 11 за абразу Лукашэнкі. Гэтым разам яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 411 КК. Справу разглядаў суддзя Мікалай Талашка. Падрабязнасцяў з судовага пасяджэння няма. Але ў судзе сваякам палітвязня паведамілі, што прызначылі яму прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары. «Вясна» распавядае, што вядома па справе палітвязня.

Юрый Кавалёў. Фота з асабістага архіва
Юрый Кавалёў. Фота з асабістага архіва

У сярэдзіне чэрвеня 2022 года стала вядома, што адміністрацыя ваўкавыскай калоніі ініцыявала супраць жыхара Чачэрску Юрыя Кавалёва ўзбуджэнне крымінальнай справы за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі (ч. 1 арт. 411 КК). Паводле гэтага артыкула, палітвязню пагражала да яшчэ аднаго года ў зняволенні. Але, як паведамілі сыну Юрыя ў судзе, яму прызначылі прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары.

Прымусовыя меры бяспекі і лячэння — гэта від крымінальна-прававога ўздзеяння, які не з'яўляецца крымінальным пакараннем і ўяўляе сабой сістэму псіхатэрапеўтычных, медыка-прафілактычных і медыка-рэабілітацыйных, а таксама медыцынскіх мер па доглядзе і наглядзе за асобамі, якія пакутуюць на псіхічнае расстройства (захворванне), што пазбаўляе іх магчымасці ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў ці кіраваць імі, калі гэтыя асобы па характары ўчыненага імі дзеяння і сваім псіхічным стане ўяўляюць небяспеку для грамадства.

Такое рашэнне суд мог прыняць па выніках медыцынскай экспертызы пра бессвядомасць Юрыя. Вядома, што ў пачатку красавіка 2022 года Кавалёва часова перавялі ў СІЗА-1 у Мінску, адкуль вазілі на экспертызу ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную бальніцу «Навінкі». Але дакладныя вынікі экспертызы невядомыя.

Ужо 1 ліпеня Юрый сканчвае адбываць тэрмін і мусіць выйсці на волю з папраўчай калоніі № 11. Але пасля таго, як рашэнне суда ўступіць у законную сілу, Юрыя накіруюць на прымусовае лячэнне.

Нагадаем, Юрый быў затрыманы 23 ліпеня 2021 года за тое, што праходзячы медыцынскую вадзіцельскую камісію ў лякарні ў Чачэрску, назваў Лукашэнку «дэбілам» на прыёме ў псіхіятра, якая завяла з ім гаворку на палітычныя тэмы. 22 ліпеня 2021 года суд Буда-Кашалёўскага раёна ў закрытым рэжыме прысудзіў Кавалёву год калоніі паводле арт. 368. Юрый сваёй віны не прызнаў. На судзе ён сказаў, што “дыктатар горш за дэбіла, а Лукашэнка сам сябе называе дыктатарам”.

“Абразы” у сацсетках, тралейбусе і бальніцы

Як беларусаў судзілі па дыфамацыйных артыкулах.

Па дадзеных праваабаронцаў, за апошні год як мінімум 25 палітзняволеных перавялі на турэмны рэжым, і супраць яшчэ адзінаццаці распачалі новыя крымінальныя справы па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.

Беларусы на «крытай»: як палітвязняў працягваюць пераследаваць у калоніях

«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства