viasna on patreon

Валанцёрку з Гомеля затрымалі за арганізацыю свята "Дзень дзён нараджэння"

2022 2022-06-30T07:46:04+0300 2022-06-30T09:36:43+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/karalenka-ala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ала Караленка. Фота: "Гомельская вясна"

Ала Караленка. Фота: "Гомельская вясна"

У Гомелі, раніцай 29 чэрвені супрацоўнікі міліцыі затрымалі мясцовую валанцёрку Алу Караленка. Яна дапамагала за дзень да гэтага арганізаваць свята для дзяцей бежанцаў з Украіны.

У праграме свята, якое арганізатары назвалі "Дзень дзён нараджэння", былі запланаваныя гульні і конкурсы для ўсіх узростаў, гістарычны квэст, прадугледжаныя сувеніры і падарункі. Удзельнікам трэба было прынесці з сабой самаробнай "голуба міру" або зрабіць яго ў парку Паскевічаў усім разам.

Свята не далі правесці супрацоўнікі міліцыі і яго давялося праводзіць у іншым месцы.

А назаўтра да адной з арганізатарак свята прыйшла міліцыя. Алу Караленку змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Верагодна разам з ёй былі затрыманыя і некаторыя іншыя арганізатары свята.

Праўладныя тэлеграм-каналы выказаліся на гэты конт, што міліцыя ўмяшалася ў свята, бо баялася "правакацый і палітычных лозунгаў", а на масавае мерапрыемства яго ўдзельнікі не падалі заяўку ў гарвыканкам.

"З блізкіх сваякоў у Беларусі ў Алы толькі мама 85 гадоў, пакуль ёй не паведамлялі. У сувязі з гэтым няма каму нават перадаць рэчы і ежу. Можа адгукнуцца яе сябры ці сваякі", паведамляе знаёмы жанчыны.

Пра Алу Караленку вядома, што яна разам з іншымі жыхарамі Гомеля 25 снежня 2020 года Гомеля зладзіла навагодні пікнік у лесе. Яны ўпрыгожылі там елачку, палілі вогнішча і вадзілі карагод. Некаторыя ўдзельнікі карагода мелі бел-чырвона-белыя сцягі. На ялінцы былі аркушы паперы з надпісамі “Пацук, сыходзь!" і “У Новы год без пацука!”.

Праз некаторы час яе затрымалі і 5 студзеня 2021 года прысудзілі да адміністрацыйнага арышту на 7 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства