viasna on patreon

Суд над гомельскім краязнаўцам і вандроўнікам Ігарам Галушкам пройдзе ў закрытым рэжыме

2022 2022-06-30T09:25:43+0300 2022-06-30T10:23:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/galushka-igar-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Галушка. Фота з сацыяльных сетак

Ігар Галушка. Фота з сацыяльных сетак

У Гомельскім абласным судзе 30 чэрвеня пачынаецца разгляд крымінальнай справы краязнаўцы і вандроўніка Ігара Галушкі. Палітзняволенага абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1. арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе прэзідэнта Беларусі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса). Справа была распачата за каментарыі на палітычную тэму ў перыяд 2020-2021 гадоў.

Справу будзе разглядаць суддзя Аляксей Хлышчанкоў.

Ігар Віктаравіч Галушка — вядомы ў Гомелі грамадскі дзеяч, турыст са стажам у 40 гадоў і арганізатар пешых паходаў.  Галушку затрымалі 1 сакавіка 2022 года і да суда ўтрымлівалі ў СІЗА № 3 г. Гомеля.

Як стала вядома праваабаронцам, у раскладзе судовых пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда па стане на 30 чэрвеня пазначана, што працэс над Ігарам Галушкам пройдзе ў закрытым рэжыме. Гэта азначае, што у суд не патрапяць ні сваякі, ні сябры абвінавачанага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства