viasna on patreon

Суд Магілёва пакараў мінчука двума гадамі "хіміі" за каментар у адрас міліцыянта

2022 2022-06-30T12:33:49+0300 2022-06-30T12:51:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/komment_srok.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

28 чэрвеня суд Ленінскага раёна Магілёва вынес прысуд па крымінальнай справе жыхара Мінска Алега Лябіхава. Яго абвінавачваюць ў здзяйсненні злачынства па арт. 369 "Абраза парадстаўніка ўлады".
Судовае пасяджэнне ўзначаліла суддзя Аксана Ратнікава, якая дагэтуль неаднаразова выносіла палітычна матываваныя прысуды.
Паводле матэрыялаў справы, 6 кастрычніка 2021 года Алег Лябіхаў "па прычынах палітычнай і ідэалагічнай варожасці" пакінуў у тэлеграм-канале "Карнікі Беларусі" абразлівы каментар у адрас супрацоўніка міліцыі грамадскай бяспекі Кастрычніцкага РАУС Магілёва Аўдзеева.
Сваю віну ў судзе Лябіхаў цалкам прызнаў, а свой учынак назваў праявай эмоцый, паведамляе MAYDAY.TEAM 
Суд прызнаў Алега Лябіхава вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 369 і пакараў абмежаваннем волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два года. Таксама суд пастанавіў выплаціць 1000 рублёў маральнай шкоды пацярпеламу супрацоўніку міліцыі.

«Вясна» збірае інфармацыю з «палітычных» судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства