Пошук дзотаў, рок-угар і пацук у офісе. Топ гісторый з жыцця "вясноўцаў" Аўдыё
"Вясна прыйдзе" і "MAYDAY TEAM" стварылі супольны выпуск падкаста, дзе сабралі смешныя, сумныя і нестандартныя гісторыі з жыцця палітвязняволеных праваабаронцаў ПЦ "Вясна". Гэтыя гісторыі яшчэ ніколі не гучалі ў публічным полі. Галоўная мэта — паказаць чалавечы, а не прафесійны бок "вясноўцаў".
14 ліпеня — гэта гадавіна затрымання трох праваабаронцаў: Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча. У шырокім сэнсе, 14 ліпеня – гэта дата апошняй гучнай спробы ўладаў разграміць “Вясну”, калі агульная колькасць палітвязняў "вясноўцаў" дасягнула 7 чалавек. Усім ім і прысвечаны гэты выпуск падкаста.
У ім вы даведаецеся:
- Як Бяляцкі шукаў дзоты ў Заслаўі;
- Што за пацук завёўся ў “Вясне”;
- Як Стэфановіч давёў сілавікоў да спалоху;
- Кім раней працавала Марфа Рабкова, што нават атрымлівала хімічныя апёкі,
- На якія канцэрты ганялі Стэфановіч і Лабковіч;
- Леанід Судаленка ў трох варыянтах і Андрэй Павук, які з ім недасябраваў;
- Як Таццяна Ласіца не давала спуску сэксісцкім жартам;
- Эмацыйная гісторыя пра шкарпэткі;
- Што за таямнічая бабуля-вызваліцельніца была ў Лабковіча;
- і многае іншае.
Вядучыя подкаста: Кацярына Кадабра (“Вясна прыйдзе”) і Саша Райкан ("MAYDAY TEAM").
Слухайце выпуск на розных падкаст-пляцоўках: