viasna on patreon

У Баранавічах мужчыну, у якога на ўтрыманні дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалогіяй, прысудзілі год "хатняй хіміі" за здзек са сцяга

2022 2022-07-26T16:39:32+0300 2022-08-25T16:53:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sudya-kmita.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суддзя Мікалай Кміта

Суддзя Мікалай Кміта

26 ліпеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавічаў вынес рашэнне па справе Віталя Галавача, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па арт. 370 "Здзек з дзяржаўных сімвалаў".

Судовае пасяджэнне ўзначаліў Мікалай Кміта.

Падрабязнасцяў з залы суда практычна няма, але ад вартых даверу крыніц праваабаронцам стала вядома, што да крымінальнай адказнасці Віталя Галавача прыцягнулі за тое, што ён сфатаграфаваўся з чырвона-зялёным беларускім сцягам на фоне нацысцкай свастыкі і вывесіў гэты фотаздымак ў сацыяльныя сеткі.

Таксама вядома, што дома ў Віталя Галавача дзіця з інваліднасцю і жонка з анкалагічным захворваннем. Забеспячэнне сям'і ляжыць на ім.

Рашэнне суда па яго справе было такім: Віталь Галавач прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 370 "Здзек з дзяржаўных сімвалаў". У якасці пакарання суд прысудзіў яму абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 1 год.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

"Вясна" збірае інфармацыю з "палітычных" судовых пасяджэнняў, што адбываюцца па ўсёй краіне. Калі ласка, дасылайце нам аўдыё і тэкставую інфармацыю ў Telegram: @ViasnaSOS@spring96info і Email: viasna@spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства