viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2022 2022-07-26T17:26:45+0300 2022-08-25T18:37:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс праграмы на 26 ліпеня:

Каментар эксперта: Чаго нам усім чакаць ад Законапраекта аб абмежаванні выезду грамадзянам Беларусі з Беларусі? Што такое тая сама нацыянальная бяспека і як тут Беларусь парушае міжнародныя стандарты права? З гэтым у рубрыцы “Каментар эксперта” разбіраемся разам з юрысткай ПЦ “Вясна”:

“КДБ надзяляецца паўнамоцтвам абмяжоўваць грамадзян — і не пішацца, якіх грамадзян… Гэта працяг стратэгічнай палітыкі дзяржавы”.

Падзея: Імпрэза “Палітзняволеная літаратура” прайшла ў Лодзі. У межах яе адбылася дыскусія “Феномен беларускай палітзняволенай літаратуры ў кантэксце часу і сусветнага мастацтва”.

“Калі чалавек знаходзіцца ў зняволенні, у яго адкрываюцца, як кажуць, нейкія іншыя шлюзы”, — заўважае праваабаронца ПЦ “Вясна” Алена Лапцёнак.

“Чалавек, які апынаецца ў зняволенні, — і літаратура [для яго] ёсць сродкам камунікацыі са светам, сродкам застацца з самім сабою, гэта практыкаванне ў свабодзе —  у несвабоднай сітуацыі”, — адзначае прадстаўнік Беларускага ПЭНа Андрэй Хадановіч.

Асоба: Дзве асобы палітычных вязняў, апошнія навіны пра іх: Паліна Шарэнда-Панасюк нарэшце знайшлася ў жаночай папраўчай калоніі № 24, а Уладзімір Мацкевіч увесь час за кратамі прысвячае сваёй дзейнасці — чытае кнігі і піша працы.

*Аўдыязапіс выпуску:

https://spring96.org./wp-content/uploads/2019/06/2022-07-26_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства