viasna on patreon

Студэнта авіяцыйнай акадэміі асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за "зліў" дадзеных аб ваенных самалётах

2022 2022-07-31T14:13:04+0300 2022-08-01T10:00:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zagdaj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Брэсцкага абласнога суда 22 ліпеня асудзіў 22-гадовага палітзняволенага студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі Аляксандра Загдая да двух з паловай гадоў калоніі па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Яго абвінавацілі ў тым, што ён сістэматычна падаваў інфармацыю тэлеграм-каналу Nexta, піша брэсцкая "Вясна".

Жыхар Баранавіч Аляксандр Загадай быў затрыманы ў чэрвені 2022 года і змешчаны ў СІЗА. Згодна з версіяй абвінавачвання, Аляксандр з 13 кастрычніка 2021 года па 17 сакавіка 2022 года перасылаў "неўстаноўленым асобам паведамленні аб руху авіятэхнікі ў Баранавічах". Суддзя Валянціна Куніцкая прызначыла палітвязню 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Падтрымайце палітвязня:

СІЗА-6, 225413, г. Баранавічы, вул. Брэсцкая, 258 В
Аляксандр Аляксандравіч Загдай

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства