viasna on patreon

Гамельчука асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі за каментары

2022 2022-08-10T14:52:39+0300 2022-08-10T15:47:40+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rabchanka.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 жніўня ў Гомельскім абласным судзе разгледжаная справа 63-гадовага Уладзіміра Рабчанкі. Суддзя Алег Харошка прызнаў яго вінаватым паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 130 і арт. 369.

Яго асудзілі да 2,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, а таксама да штрафу ў памеры 100 базавых велічынь. Мабільны тэлефон Рабчанкі канфіскаваны ў даход дзяржавы. Мужчына знаходзіцца пад вартай у СІЗА-3 ужо пяць месяцаў: яго затрымалі 17 сакавіка 2022 года. Уладзімір Рабчанка прызнаў віну.

Па дадзеных праўладных тэлеграм-каналаў вядома, што ГУБАЗ затрымаў Уладзіміра Рабчанку за каментары ў бок супрацоўнікаў МУС і званкі іх сем'ям.  У праўладным тэлеграм-канале, дзе было размешчана яго фота, гаворыцца, што ў «беларускіх, украінскіх і расійскіх тэлеграм-каналах затрыманы абражаў сілавікоў і заклікаў да гвалту ў дачыненні да іх сем'яў». Паведамлялася, што ў дачыненні да мужчыны было распачата адразу некалькі крымінальных спраў.

Падчас суду стала вядома, што Рабчанка пакінуў каментар «Понимает тварь, что за все ответить придется» пад пастом пра намесніка міністра МУС РБ Генадзя Казакевіча ў чаце «Кіберпартызаны», а яшчэ пісаў каментары з «негатыўнай ацэнкай» супрацоўнікаў МУС, суддзяў, дзяржаўных службоўцаў, супрацоўнікаў УС.

Каб затрымаць мужчыну, сілавікі зладзілі цэлую спецаперацыю: яны выклікалі на допыт ягонага старога сябра – Станіслава Анзэля, атрымалі доступ да яго мабільнага тэлефона і такім чынам вышуквалі каментары Уладзіміра. Падчас суду Анзэль патлумачыў, што распавядаў супрацоўнікам міліцыі, што ў чатах з боку Уладзіміра былі выказванні, пасля якіх Станіслаў мог пацярпець. 

«Я разумеў, што мяне могуць выкарыстаць як інструмент і мне вельмі сорамна перад Валодзем», – сказаў Станіслаў Анзэль у судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства