Лекарку-стаматолага будуць судзіць у Оршы за абразу прэзідэнта
Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за абразу прэзідэнта.
У красавіку праваабаронцам стала вядома, што ў Оршы была затрыманая доктар-стаматолаг Наталля Кукішава. Па папярэдняй інфармацыі, яе абвінавачвалі ў абразе нейкага чыноўніка. Таксама вядома, што па стане на пачатак красавіка, яна ўжо 5 месяцаў знаходзілася ў зняволенні, піша Аршанскі рэгіянальны партал orsha.eu.
Зараз стала вядома, што Наталлю Кукішаву будуць судзіць 17 жніўня ў закрытым судзе за абразу прэзідэнта па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. Таксама нельга выключаць, што Наталля знаходзілася ў СІЗА да суда і справу з абразы чыноўніка перафарматавалі ў абразу прэзідэнта.
Справу прызначаны разглядаць суддзя Мікалай Драгуноў.
Судовы працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме.