Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 30 жніўня:
Па-за межамі: Дзве штомесячныя акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Польшчы:
- У Беластоку ўзгадалі зняволеных у Беларусі кіраўнікоў Саюза палякаў — Анжаліку Борыс і Анджэя Пачобута. Выступоўцаў турбавала і разбурэнне ў Беларусі месцаў пахавання польскіх жаўнераў: “To jest poprostu barbarzyństwo!”
- У Варшаве напісалі віншавальныя лісты палітвязням, чый дзень народзінаў прыпадае на верасень: “Мяне вельмі дзівіць Максім Знак, які, пакуль сядзеў у турме, прачытаў 300 кніжак”.
Каментар: Вялікае інтэрв’ю з Яўгенам Атцецкім — фатографам і жыхаром "Плошчы Перамен".
“Плошча Перамен” — знакаміты двор у Мінску, дзе быў мурал "дыджэяў Перамен", дзе жылі Сцяпан Латыпаў і Раман Бандарэнка, дзе працавалі Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова. Цяпер “Плошча Перамен” — гэта і фотакніга, якую прэзентаваў фатограф Яўген Атцецкі. З'яўляючыся жыхаром гэтага месца, Яўген пачаў з ім працаваць — і дакументаваць падзеі. Якімі яны запомніліся?
“Увесь час ішла эскалацыя. Амаль да дня, калі забілі Рому Бандарэнку”, — адзначае Яўген.
Крымінальны пераслед: Як і за што ў Беларусі апошнім часам судзілі палітвязняў?
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні “Mister X”. Яго фронтмэна — былога палітвязня Ігара Банцара — ізноў затрымалі.
Аўдыязапіс выпуску: