viasna on patreon

У Мінску працягваюцца затрыманні і ператрусы: хроніка пераследу 29 верасня Дапоўнена

2022 2022-09-29T13:00:00+0300 2022-09-29T18:56:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/billi-bons.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 29 верасня збірае апошнія факты палітычнага пераследу грамадзян Беларусі.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Сілавікі затрымалі ўладальніка бара «Білі Бонс» у Новай Баравой

Сілавікі затрымалі ўладальніка Менскага бара "Білі Бонс", паведамляе праўладны тэлеграм-канал»Зводкі цэнтра". Па якім артыкуле затрыманы ўладальнік бара, не ўдакладняецца.

На відэа затрыманы кажа аб тым, з жніўня 2020 года быў падпісаны на «экстрэмісцкія» телеграм-каналы і рабіў рэпосты з іх.

"Таксама на момант 20 года ў маім бары збіраліся апазіцыйна настроеныя грамадзяне», — кажа затрыманы.


Сілавікі праводзяць ператрус у офісе "Белагра" ў Мінску

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. У офіс прыехалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, САХР і АМАП.

У "Белагра" працаваў Дзмітрый Семчанка — журналіст і былы кіраўнік «прэзідэнцкага пула», якога раней затрымаў ГУБАЗіК.

Ператрус у «Белагра» адбыўся з-за таго, што ў 2020-годзе яе супрацоўнікі падтрымалі пратэст

Пра гэта ў «пакаяльным відэа» кажа затрыманы сёння супрацоўнік кампаніі Кірыл Малянтовіч. Таксама ён «прызнаецца» ў тым, што быў падпісаны на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы і пакідаў у іх абразлівыя каментары.


У Мінску затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль

Па інфармацыі праваабаронцаў, учора ў Мінску быў затрыманы адвакат Дзмітрый Пігуль. Яго затрымалі ўвечары ў сябе дома супрацоўнікі КДБ. Меркавана, Дзмітрыю інкрымінуецца арт. 407 КК (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння). Па папярэдняй інфармацыі, мужчына зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пігуль быў адвакатам на працэсе па справе «Буслы ляцяць», фігурантам якой учора вынеслі жорсткія прысуды. Акрамя гэтага, ён абараняў палітзняволеную Алену Маліноўскую, якая была асуджана разам з Анатолем Латушкам.


Новыя кандыдаты на "завочныя" суды

У “Пералік асоб, у дачыненні да якіх пачата спецыяльная вытворчасць” Следчы камітэд дадаў яшчэ тры прозвішчы.

Гэта - алімпійская прызёрка і былая кіраўніца Фонду спартовай салідарнасці (БФСС) Аляксандра Гекрасіменя. Ёй інкрымінуюць ч. 3 арт. 361 КК РБ (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі). Наступны - выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін, якога таксама абвінавачваюць па ч. 3 арт. 361 КК РБ.

Трэці – правабаронца Дзмітрый Салаўёў. Яму інкрымінуюць два артыкулы: ч. 4 арт. 282 (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза ў буйным памеры грашовых сродкаў, здзейсненае арганізаванай групай) і ч. 2 арт. 342 (іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, фінансаванне і іншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства).

Праваабаронца

Па новым заканадаўстве іх будуць судзіць завочна, а публікацыя іх дадзеных у спісе зараз замяняе позву: цягам сутак ны мусяць з’явіцца на допыт.


Сілавікі затрымалі былога памочніка машыніста — у 2020 годзе ён падчас руху вывешваў БЧБ-сцяг з акна

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманне Вадзіма Савіча. У 2020-годзе ён працаваў на чыгунцы і падчас адной з паездак вывесіў БЧБ-сцяг з акна. Акрамя таго, хлопец нібыта ўдзельнічаў у акцыях пратэсту і перакрываў рух транспарту.

Папаўненне ў "экстрэмісцкім" спісе

Па заяве пракурора Першамайскага раёна г. Мінска інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Уручча-Інфа (Уручча, Копішча, Ваенны гарадок, Азярышча, 9 км)" прызнана "экстрэмісцкімі матэрыяламі".


Працягваюцца затрыманні родных «каліноўцаў»

Праваабаронцам стала вядома пра затрыманне бацькі добраахвотніка батальёну імя Кастуся Каліноўскага Яна Мельнікава — Віктара. Вядома, што затрымалі мужчыну на працы, дома ў яго адбыўся перататрус. Прычына затрымання і што яму інкрымінуюць — невядомыя.

З лета за кратамі знаходзіцца сястра Яна — палітзняволеная Навіцкая Вікторыя. Ёй інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэкса.


У Магілёве затрымалі яшчэ двух супрацоўнікаў РУП "Фармацыя"

Нагадаем, што 22 верасня стала вядома аб затрыманні фармацэўта Кацярыны Бібільнікавай. Затрыманая яна ў рамках крымінальнай справы па артыкуле 342 КК РБ.

Дзяніс Нікалаеў - вядучы бухгалтар-рэвізор кантрольна-рэвізійнага аддзела. Быў затрыманы 19 верасня. Вядома, што ён да гэтага часу знаходзіцца пад вартай. Можна выказаць здагадку, што ён праходзіць па той жа крымінальнай артыкуле, што і Бібільнікава.

Таксама, 19 верасня была затрыманая фармацэўт Ірына Цмыг. Дзяўчыну адпусцілі пасля допыту. Статус яе на дадзены момант невядомы.

У канцы жніўня ў адным з праўладных telegram-каналаў з'явілася інфармацыя аб нейкай "групе фармацэўтаў" з Магілёва. Прыкладна тады ж прайшлі ператрусы ва ўсіх удзельнікаў групы. 

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства