viasna on patreon

У мінчука канфіскавалі машыну за блакіроўку дарог падчас акцыі пратэсту

2022 2022-10-28T09:57:10+0300 2022-10-28T10:13:23+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/marsh_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Савецкага раёна 22 ліпеня за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух мінчукоў Сяргея Жоглу і Віталя Рыбакова. Суддзя Аляксандр Волк прызнаў іх вінаватымі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначыў два гады і адзін год і восем месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна. Нядаўна па апеляцыйнаму пратэсту пракурора ў аднаго з іх канфіскавалі аўтамабіль як "сродак здзяйснення злачынства" — ён выкарыстоўваўся для блакіроўкі праезнай часткі падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 года. 

Ілюстрацыйнае фота spring96.org
Ілюстрацыйнае фота spring96.org

Згодна з версіяй абвінавачвання, двое жыхароў сталіцы 10 жніўня 2020 года ў вячэрні час, "натхніўшыся заклікамі з дэструктыўных Telegram-каналаў блакаваць транспартныя камунікацыі для цяжкасці перамяшчэння службовых аўтамабіляў органаў унутраных спраў, прыбылі на машыне да скрыжавання праспекта Машэрава і вуліцы Максіма Багдановіча ў Мінску, дзе заблакавалі сваім транспартным сродкам праезную частку". 

Па дадзеных праваабаронцаў, гаворка ідзе пра 53-гадовага Сяргея Жоглу і 35-гадовага Віталя Рыбакова, якіх затрымалі 15 лютага 2022 года. Мінчукі падалі апеляцыйныя скаргі на прысуды ў Мінскі гарадскі суд, дзе адзначылі строгасць пакарання. Але прадстаўнік Генеральнай пракуратуры таксама падаў апеляцыйны пратэст, у якім прасіў канфіскаваць аўтамабіль у аднаго з іх як "сродак здзяйснення злачынства". Судовая калегія не задаволіла апеляцыйную скаргу Жоглы і Рыбакова, але задаволіла пракурорскі пратэст і прымяніла спецыяльную канфіскацыю.

Віталь Рыбакоў
Віталь Рыбакоў

Гэта не першы выпадак з канфіскацыяй аўтамабіля ў пратэстоўца. Так, 5 красавіка 2021 года ў судзе Першамайскага раёна Мінска па прысуду суддзі Максіма Трусевіча аўтамабіль канфіскавалі ў 50-гадовага палітзняволенага Яраслава Збароўскага. Яго асудзілі да трох гадоў "хіміі" па ч. 1 арт. 342 КК за блакаванне дарогі і ўзвядзенне барыкадаў у ноч з 10 на 11 жніўня каля ТЦ "Рыга". Палітзняволены віну не прызнаў, казаў, што трапіў на месца мітынгу выпадкова — ехаў павячэраць з жонкай, апынуўся ў заторы, рухаўся марудна праз гэта, пры першай магчымасці развярнуўся ў адваротным накірунку і паехаў дамой.

Ці можа падача апеляцыі ўзмацніць прысуд палітвязню? Развенчваем міф

Разбіраемся ў гэтым пытанні з юрыстам “Вясны” Паўлам Сапелкам.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства