viasna on patreon

Два гады "хіміі" вынес суд гарадзенцу за ўдзел у Маршы пратэсту, які адбыўся ў 2020 годзе

2022 2022-10-29T12:48:32+0300 2022-10-31T11:54:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/garodnia--marsh-23-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Марш пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне. Фота "Гродна-Лайф"

Марш пратэсту 6 верасня 2020 года ў Гродне. Фота "Гродна-Лайф"

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд чарговаму ўдзельніку Марша пратэсту, які адбыўся 6 верасня 2020 года. Гарадзенца Юрыя Курчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, ці актыўным ўдзеле ў такіх дзеяннях (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Кедаль.

Па матэрыялах абвінавачання  Юрый Курчэўскі, 6 верасня даведаўшыся пра планаваную акцыю пратэсту прыбыў на плошчу Савецкую, каб разам з іншымі прайсці маршам па цэнтры горада. Пры гэтым, “груба парушаў грамадскі парадак, прыняў актыўны ўдзел у групавых несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах - мітынгу, шэсці, выбудаваўшыся ў шэраг, перагарадзіўшы цэнтральны ўваход у філіял ААТ “Беларусбанк” і частку тратуара, што пацягнула парушэнне працы названай установы".

Пры гэтым, на патрабаванні аб спыненні супрацьпраўных дзеянняў не рэагаваў. Далей, працягваючы свае дзеянні, прыняў актыўны ўдзел у групавым несанкцыянаваным мерапрыемстве - масавым вулічным шэсці якое перашкаджала руху транспарту. У выніку аўтатранспартнаму прадпрыемству была нанесеная шкода на суму 71,69 рублёў.

Нагадаем, 6 верасня ў цэнтры Гродна быў запланаваны чарговы марш нязгодных з дзеяннямі ўладаў. Пратэстоўцы збіраліся ў шасці кропках горада, каб дайсці на Савецкую плошчу. Групы людзей, якія ішлі да цэнтру, разбівалі сілавікі. Масавыя затрыманні і счэпкі былі на вул. Астроўскага і вул. Пазней людзі сабраліся на Савецкай плошчы і пайшлі маршам да ўніверсама "Брэст". Там людзей сустрэў АМАП, які ўжыў газ. Счэпку разбілі, некаторых людзей затрымалі, астатнія сышлі. Пры затрыманнях і мужчын, і жанчын душылі, цягнулі па асфальце і распылялі газ проста ў твар.

У судовым пасяджэнні Курчэўскі сваю віну прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Курчэўскага вінаватым і 26 верасня прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на два гады з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства