Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 1 лістапада:
Падзея: Як прайшла Ноч расстраляных паэтаў у розных гарадах свету?
- У Батумі прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Аджарыі выступалі поруч з грузінскімі актывістамі, пісьменнікамі і паэтамі,
- У Варшаве свой выступ зладзіў гурт Relikt,
- У Беластоку адбылася прэзентацыя праекта “(Не)расстраляныя” (збор твораў беларускіх літаратараў, знішчаных органамі НКВД ў 1930–40-х гадах)
- У Вільні прайшла Ноч (не)расстраляных паэтаў.
“Паэты не расстраляныя, бо яны жывуць, — сказаў падчас свайго выступу былы палітзняволены Алег Груздзіловіч. — На “Валадарцы” я прачытаў кнігу Майсея Кульбака. Ён мяне натхняў, смяшыў, дапамагаў”.
Праваабарончы слоўнік: Што такое FIDH, чым займаецца і што значыць быць яе віцэ-прэзідэнтам? Тлумачым разам з з Іллём Нузавым, кіраўніком аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH.
*Праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч на мінулым тыдні быў пераабраны віцэ-прэзідэнтам FIDH.
Каментар: Выкладчык ЕГУ і лідар міжнародна прызнанай грамадскай ініцыятывы “Беларускі камітэт ICOMOS” Сцяпан Cтурэйка нядаўна прэзентаваў у Вільні сваю новую мастацкую кнігу “Пасажыры карабля Тэсея”. Але і выдавецтва гэтай кнігі, і ўвогуле дзейнасць па захаванні архітэктурнай і археалагічнай спадчыны ў Беларусі прайшлі ў кантэксце рэпрэсій. Якім чынам?
У музычных паўзах — кампазіцыі з праекта “(Не)расстраляная паэзія”, дзе сучасныя музыкі выканалі творы рэпрэсаваных паэтаў БССР.