Мужчыну асудзілі да калоніі паводле "справы Зельцэра" за "дыскрэдытацыю Беларусі"
Стала вядома, што першага лістапада ў судзе Савецкага раёна Гомеля разгледзелі справу Мікалая Кацура. Суддзя Аляксандр Мохараў прызнаў яго вінаватым паводле арт. 369-1 (“Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь") Крымінальнага кодэкса і агучыў вырак: 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3200 рублёў). Мужчыну судзілі па “справе Зельцэра”.
Яго вызвалілі ў зале суда, таму што ён цалкам адбыў прызначаны тэрмін.
Вядома, што ў Кацуры вышэйшая адукацыя. Да затрымання ён працаваў інжынерам-хімікам. Мае дзіцёнка.
Яго прызналі вінаватым у тым, што ён стварыў і размясціў у суполцы “Сильные новости” у сацсетцы “Вконтакте” інфармацыю, якая дыскрэдытуе Беларусь. Вядома, што яна ўтрымлівала словы “гопота” і “ломиться”.
“Негатыўная ацэнка дадзеных асобаў выказаная ў семантыке рытарычнага пытання “это тех, которые в квартиру ломились?”, негатыўнай ацэнка дзеянняў дадзеных асобаў – формай дзеяслова “ломиться”, — прыйшлі да высновы эксперты.
Ягонай мэтай, згодна з абвінавачаннем, было распаўсюдзіць “загадзя ілжывую інфармацыю пра прававы стан грамадзянаў Беларусі, дзейнасць дзяржаўных органаў, а таксама нанясення шкоды аўтарытэту дзяржаўных органаў”. Вядома, што яна была звязаная са справай Зельцэра, бо Кацура напісаў у суполцы пасля прагляду паведамленняў пра здарэнне. Абвінавачанне вырашыла, што сваім каментаром ён хацеў прадэманстраваць неабмежаванай колькасці людзей загадзя ілжывых сведчанняў пра “ўхваленне і гераізацыю” грамадзянамі Беларусі ўчынка Зельцэра, а таксама асуджэнне дзеянняў супрацоўнікаў КДБ. У гэтым абвінавачанне ўгледзела “падрыў аўтарытэта Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных органаў, прычыненне шкоды нацыянальным інтарэсам, дэстабілізацыі сацыяльнай абстаноўкі, фармавання ілжывых уяўленняў пра тое, што ў рэспубліцы не прытрымліваюцца праў і свабодаў грамадзян”.
Суд прызнаў, што органам папярэдняга следства дзеянні мужчыны былі залішне кваліфікаваныя паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса, таму выключылі яе з абвінавачання. Кацура не прызнаў сваю віну і “напісаў абразы згарача і думаў, што на роліку акторы, а не супрацоўнікі КДБ”. Ён распавёў, што ўбачыў у стужцы навінаў відэа, як група грамадзян заходзіць у кватэру грамадзяніна з ружжом у руках. Ён не паверыў, што гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, пагарачыўся і пакінуў каментар, які адлюстроўваў яго падазрэнне наконт пастановачнага відэа. У верасні 2022 года ён выдаліў старонку ВК, дзе пакідаў каментары, таму што зразумеў, што ягоныя каментары могуць быць негатыўна патлумачаны.