viasna on patreon

Заява аб прызнанні Дзмiтрыя Семчанкі палітычным зняволеным

2022 2022-11-29T11:06:25+0300 2022-11-29T11:48:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dzmitryi-semczanka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Дзмiтрый Семчанка — журналіст і тэлевядоўца, які раней займаў пасаду ў частцы “прэзідэнцкага пула” тэлеканала АНТ. У жніўні 2020 года ў знак пратэсту супраць жорсткіх разгонаў мірных акцый Семчанка звольніўся. У верасні 2020 года Дзмiтрыя асудзілі за ўдзел у пратэсным маршы 16 жніўня і прызначылі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля звальнення з дзяржаўнага тэлеканала Дзмiтрый Семчанка працаваў у PR-сферы, быў супрацоўнікам кампаніі “Белагра”.

15 верасня 2022 года Дзмітрыя Семчанку затрымалі разам з яго жонкай і прысудзілі яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле 19.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пасля заканчэння гэтага тэрміну Дзмiтрый не выйшаў на волю і быў асуджаны яшчэ на 13 сутак арышту па артыкуле 19.11 КаАП за распаўсюд “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у яго сацыяльных сетках.

Калі Дзмiтрый Семчанка 13 кастрычніка 2022 года не выйшаў на волю, стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ (“распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы”). Дадзены артыкул прадугледжвае максімальную санкцыю ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

У чарговы раз падкрэсліваем, што ў дадзенным выпадку характар ​​дзеянняў абвінавачанага быў вынікам сістэматычных шырока распаўсюджаных парушэнняў правоў чалавека, адсутнасці магчымасці свабоднага выказвання меркавання, расчараваннем у здольнасці ўладаў выкарыстоўваць сілу закона для абароны парушаных правоў грамадзян, адсутнасцю справядлівага суда і ўмоў для дэмакратычнай і канстытуцыйнай змены ўлады на сапраўдных выбарах.

Улічваючы дадзеныя акалічнасці, мы прыходзім да высновы, што рэальнымі падставамі крымінальнага пераследу Дзмiтрыя Семчанкі з’яўляюцца палітычныя матывы, скіраваныя на спыненне ці змяненне характару ix публічнай дзейнасці дзеля законных мэтаў у сувязі з негвалтоўным ажыццяўленнем свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі.

На падставе гэтага, кіруючыся п. 2.1, 3.1 Кіраўніцтва аб вызначэння паняцця «палітычны зняволены», прынятага на ІІІ Беларускім праваабарончым форуме, мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяй, заяўляем аб прызнанні Дзмiтрыя Семчанкі палітычным зняволеным і патрабуем:

  • неадкладнага вызвалення Дзмiтрыя Семчанкі і спынення ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу;
  • адмовы ад выкарыстання метадаў крымінальнага пераследу як інструменту ціску на свабоду выказвання меркавання, ці іншыя правы і свабоды;
  • неадкладнага спынення рэпрэсій, а таксама вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Прававая ініцыятыва;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Беларускі ПЭН;

Lawtrend.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства