Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 29 лістапада:
Падзея: 25 лістапада адзначыўся Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. Як хатні гвалт звязаны з вайной і рэпрэсіямі? І якія новыя формы ён набывае ў Беларусі?
"Нам ужо вядомыя кейсы, калі агрэсары пагражаюць жанчынам: “калі ты звернешся ў міліцыю, я салью твае фоткі з маршаў”", — кажа фем-актывістка Вольга Гарбунова.
Асоба: Былы палітзняволены Віктар Пархімчык — пра сваю прымусовую працу падчас зняволення(“рабскі труд”). Шклоўская калонія і жоўтыя біркі.
Па-за межамі: Сустрэча "Напішы ліст палітвязням" у Беластоку. Што кажуць пра лісты былыя зняволеныя?
Каментар: Польская нацыянальная меншасць у Беларусі знаходзіцца пад татальным пераследам. Размова з журналістам і фрылансерам Янам Романам.
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта "Pomidor/off". Яго гітарыста Уладзіслава Плюшчава на мінулым тыдні паўторна асудзілі і далі тры гады калоніі і 300 базавых велічыняў штрафу.