viasna on patreon

"Страна для жизни" – "экстрэмісцкае фармаванне" і новыя затрыманні: пераслед 30 лістапада Дапоўнена

2022 2022-11-30T16:01:00+0300 2022-11-30T19:08:05+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/strana-01png.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі па-ранейшаму працягваюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць экстрэмісцкімі матэрыяламі. Адбываюцца рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзян, якія актыўна выказваюць сваю пазіцыю ў адносінах да вайны, распачатай узброенымі сіламі Расіі. Праваабарончы цэнтр "Вясна" 30 лістапада збірае апошнія факты палітычнага пераследу беларусаў – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Генпракуратура распачала дзве крымінальныя справы ў дачыненні да Алега Талерчыка за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і распальванне іншай сацыяльнай варожасці 

Паводле матэрыялаў справаў, Талерчык даў інтэрв'ю "экстрэмісцкаму фармаванню" "Белсат", падчас якога ён, у тым ліку, выказваўся аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў беларускіх праваахоўных органаў, якія засталіся працаваць пасля выбараў, правядзенні сярод іх "люстрацыі", а таксама яго вяртанні з-за мяжы са зброяй у руках.

Гэтыя дзеянні кваліфікаваны па ч. 1 арт. 361-4, ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


У ГУБАЗіКу заявілі, што ўстаноўлена каля 20 асоб, якія знаходзячыся ў Беларусі, пакінулі негатыўныя каментары з нагоды смерці Макея

І прадэманстравалі "пакаяльнае" відэа першага затрыманага мужчыны.

Таксама сілавікі паведамляюць, што імі ўстаноўлена больш за 50 чалавек, якія знаходзяцца за мяжою. Сілавікі абяцаюць ім «цёплы прыём пры вяртанні».


Маці 13 дзяцей з Пружанаў, якая адбывае "хатнюю хімію", асудзілі на 10 сутак арышту 

На сваёй інстаграм-старонцы Вікторыя Онахава-Жураўлёва ў «сторыс» паведаміла:

«Если вы смотрите это видео, значит я уехала на "сутки" в пружанское ИВС. Потому что пропустила отметку в понедельник [28 ноября], а это второе нарушение отбывания режима».

Тэкставы надпіс ў тым жа «сторыс» удакладняе, што жанчына "вернецца праз 10 сутак", паведамляе @viasna_brest.

Нагадаем, Вікторыю асудзілі за каментар пра Лукашэнку. Суд прызначыў ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Жанчына гадуе 13 дзяцей.


Палітвязню Іллі Піражкову ўзмацнілі пакаранне 

Мінчука Іллю Піражкова асудзілі да трох гадоў калоніі за перакрыцце праезнай часткі ў сталічным мікрараёне Серабранка 23 верасня паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Хлопца абвінавацілі ў тым, што ён нібыта блакаваў дарогу і тым самым замінаў руху транспарту. Ілля адбывае тэрмін ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 43 у Магілёве.

29 лістапада ў Ленінскім судзе Магілёва адбыўся суд па замене яму абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ. Звычайна гэта значыць, што вязня хочуць перавесці з "хіміі" ў калонію. На сувязь ён больш не выходзіў, меркавана, яму ўзмацнілі пакаранне.


Рэйд на інкасатараў у Гомелі

Праваабаронцам стала вядома, што сілавікі 24 лістапада прыходзілі ў нябанкаўскую крэдытна-фінансавую арганізацыю "ИНКАССО.ЭКСПЕРТ".

"Знялі з маршрутаў 5 ці 6 чалавек. І павялі з сабой. Некаторых хлопцаў проста апытвалі. А некаторых адпусцілі, адпісаўшыся пры сілавіках ад "экстрэмісцкіх" каналаў", — распавядаюць крыніцы.

Вядома, што на 10 сутак паводле арт. 19.11 КаАП арыштавалі пяць чалавек, у тым ліку Мікалая Ашарчука, Аляксандра Губарэвіча і Максіма Баравікова


У Мёрах "хапун" на заводзе — затрыманы як мінімум 5 чалавек

Праваабаронцам стала вядома, што сёння на Мёрскім металапракатным заводзе адбыўся масавы «хапун» — затрымана як мінімум пяць чалавек. Вядома, што затрыманні праводзяць сілавікі з Віцебску.

Падрабязнасці і прозвішчы затрыманых удакладняюцца.

Вядома, што сярод затрыманых у Мёрах — Сяргей Ерафееў. Паведамляецца, што сілавікі паехалі дадому да затрыманых ладзіць ператрусы.

Паводле непацверджанай інфармацыі, затрыманым інкрымінуюць "злівы" ў ЧКБ і абразы ў каментарах.


У Мінску была затрыманая сацыёлагіня і кандыдатка навук Аксана Шэлест

Разам з Аксанай таксама быў затрыманы Кірыл Мальцаў. Затрыманне, папярэдне, праводзіў ГУБАЗіК.

Дзе яны знаходзяцца і што ім інкрымінуецца — невядома.


Ініцыятыва "Страна для жизни" прызнана "экстрэмісцкім фармаваннем" 

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле сілавікоў, ініцыятыва прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем» "за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы ўчынення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь".


Святар Уладзіслаў Багамольнікаў, які трэці месяц знаходзіцца на Акрэсціна, трымаў за кратамі галадоўку

Уладзіслаў Багамольнікаў
Уладзіслаў Багамольнікаў

Пра гэта піша навуковец Сяргей Гаранін, які сядзеў з праваслаўным сьвятаром на "сутках".

"Ён памрэ. Так, я ведаю пра "каруселі". І пра тое, што на Акрэсціна сядзяць шмат-шмат тыдняў, таксама ведаю. І бачыў такіх. Але ТРЫ МЕСЯЦЫ... Да таго ж стан здароўя а. Уладзіслава пагоршыўся. Нават калі я вызваляўся, і ён паціснуў мне руку, то рука ў яго была нядужая, пальцы тонкія, усе костачкі ў іх чуваць... Дык гэта калі было!!! А цяпер?! Да таго ж ён і галадоўку трымаў...

Уладзіслаў чалавекмужны і трымаецца ён з годнасцю і моцна. Падтрымлівае іншых.

Зрабіць яму ЯНЫ нічога не могуць. Таксама прад'явіць яму па факце нічога не можна. Ну, адслужыў ён ліцію па Раману Бандарэнку — дык што? Гэта пастарскі абавязак...Таму... ЯНЫ ЯГО ЗАБІВАЮЦЬ. Фізічна".

Багамольнікаў быў затрыманы 31 жніўня і з таго часу знаходзіцца на Акрэсціна, адбыўшы 6 адміністрацыйных тэрмінаў запар.

Інфармацыя дапаўняецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства