Уначы з нядзелі на панядзелак абакралі рэдакцыю газеты "Згода".
https://spring96.org./be/news/11
2002
2002-08-05T10:00:00+0300
2002-08-05T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У выніку крадзяжу разукамплектаваныя ўсе рэдакцыйныя камп'ютары, зніклі вінчэстэры, модулі памяці і ўся інфармацыйная база газеты. Іншыя каштоўныя рэчы - відэаапаратура і грошы - злачынцаў не зацікавілі. Злачынцы трапілі ў памяшканне, адамкнуўшы дзверы ключом.
Рэдактар газеты Аляксей Кароль лічыць, што здарэнне мае палітычную падаплёку і цалкам упісваецца ў агульную кампанію націску і запалохвання незалежнай прэсы. На думку сп. Караля, "гэта неразумны, але цалкам лагічны крок з боку ўладаў".
Газета "Згода", якая выходзіць у чацвяргі, на гэтым тыдні, хутчэй за ўсё, да чытачоў не трапіць.