Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 15 лістапада:
Крымінальны пераслед: Артыкул 193-1 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі) у дачыненні да “Саюза палякаў у Беларусі” і ператрусы ў яго сябраў.
“Улады спрабуюць застрашыць людзей і пазбавіць іх магчымасці штосьці рабіць на Беларусі праз павялічэнне прэсіі да польскай меншасці”, — кажа віцэ-старшыня “СПБ” Марэк Занеўскі.
Падзея: На мінулым тыдні (12 лістапада) адзначылася гадавіна забойства Рамана Бандарэнкі. Што пра Рамана і сучасныя рэпрэсіі казалі людзі, якія прыйшлі на акцыі яго памяці?
“Нават свечкі не паставіць у Беларусі”.
Каментар эксперта: “Пералік асобаў, датычных да экстрэміскай дзейнасці”. Калі гэты спіс скончыцца, навошта яго весці і якія абмежаванні ён накладае? Адказвае юрыст “Вясны” Павел Сапелка.
Апытанка: Навошта беларусы Варшавы кожную сераду прыходзяць пісаць лісты палітвязням?
У музычных паўзах — кампазіці ў выкананні гуртоў “Pomidor/off”, “Крамбамбуля” і “Zet”. Палітзвzноленага басіста гэтыў гуртоў Уладзіслава Плюшчава пачалі судзіць па крымінальнай палітычна матываванай сраве.
Аўдыязапіс выпуску: