Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 27 снежня:
Падзея: Вялікая фрэска з партрэтам Алеся Бяляцкага з’явілася ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі ў Літве. Адна з віленскіх школ дазволіла выкарыстаць сваю сцяну для гэтага. У рубрыцы пачуем, як праходзіла адкрыццё фрэскі.
Па-за межамі: У Беластоку прайшла чарговая акцыя салідарнасці з палітзняволенымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Андрэем Пачобутам і Анжалікай Борыс.
“Мы можам зрабіць толькі тое, што робім: выходзіць і казаць, што ў беларускіх вязніцах сядзяць людзі, несправядліва туды змешчаныя”, — кажуць удзельнікі акцыі.
Асоба: У Вільні развіталіся з праваабаронцам БХК Алегам Гулаком, які нечакана пайшоў з жыцця. Якім ён быў чалавекам і што згубіла беларуская праваабарончая супольнасць з яго сыходам?
Апытанка: Рэпрэсіі, вайна, Нобелеўская прэмія міру. Прадстаўнікі ПЦ “Вясна”— пра тое, якім ім запомніўся 2022 год.
Запіс праграмы слухайце тут:
Viasna96 · 2022-12-27 Праваабарончая праграма «Вясна» на Радыё Рацыя
А радыёверсія выпуску (з музычнымі паўзамі) — ў далучаным аўдыяфайле: