viasna on patreon

За абразу супрацоўнікаў міліцыі мінчуку прысудзілі год "хатняй хіміі" і шэсць тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды

2022 2022-12-29T09:38:30+0300 2022-12-29T09:38:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biaroza-sud-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд Бярозаўскага раёна.

Суд Бярозаўскага раёна.

У судзе Бярозаўскага раёна 6 снежня вынесены прысуд жыхару Мінска Раману Коржыку, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – шасці супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядала суддзя Наталля Вакульчык.

Рамана Коржыка затрымалі 28 верасня 2022 года на трое сутак, затым ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе.

Па матэрыялах абвінавачання Коржык, у перыяд з 29 кастрычніка па 25 лістапада 2020 года ў телеграм-чатах размяшчаў каментары і абразлівыя выказванні ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі з розных гарадоў, якія на яго думку былі датычныя да разгону масавых акцый пратэсту. Сярод пацярпелых – шараговыя міліцыянты, участковыя інспектары, камандзір падраздзяленняў АМАПу, намеснік начальніка АУС.

Усе яны прад’явілі зыскавыя патрабаванні аб спагнанні ў іх карысць грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

Абвінавачаны прызнаў сваю віну і таксама матэрыяльныя прэтэнзіі.

Суд пастанавіў прызначыць Раману Коржыку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год, а таксама спагнаць з яго 6 000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпелым – па тысячы рублёў кожнаму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства