viasna on patreon

Заява праваабаронцаў аб прызнанні сямі палітычных зняволеных

2022 2022-12-29T17:18:29+0300 2022-12-29T17:18:29+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/difamacija_ill.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заява праваабарончай супольнасці Беларусі

28 снежня 2022 г.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ізноў адзначаем, што пазбаўленне волі і крымінальная адказнасць за розную пратэсную дзейнасць выкарыстоўваюцца ўладамі дзеля падаўлення грамадскай і палітычнай актыўнасці, іншадумства і антываенных выступаў.

Крымінальнае заканадаўства стала істотна больш жорсткім і дапоўнілася новымі складамі злачынстваў, якія выкарыстоўваюцца ўладамі выключна ў мэтах палітычных рэпрэсій.

МУС і КДБ у пазасудовым парадку адвольна прызнаюць экстрэмісцкімі групы грамадзян, якія аб'яднаныя грамадскімі ці палітычнымі інтарэсамі, крытыкуюць дзеянні ўладаў і патрабуюць зменаў у дзяржаве і палітыцы, што яна праводзіць, таксама экстрэмісцкімі фармаваннямі прызнаныя некаторыя СМІ. Гэта, у сваю чаргу, прыводзіць да адвольнага прыцягнення да крымінальнай адказнасці і пазбаўлення волі іх удзельнікаў і рэспандэнтаў у якасці непрапарцыйнай меры абмежавання права на асацыяцыю і свабоды выказвання меркаванняў. Так:

  1. Уладзіслаў Вайна асуджаны паводле арт. 361-4 КК да зняволення ў папраўчай калоніі тэрмінам на два гады за перасылку відэа самалётаў у тэлеграм-канал, адвольна прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем;
  2. Валянцін Федарэнка ўзяты пад варту паводле арт. 361-4 КК;
  3. Віктар Вяршына ўзяты пад варту паводле арт. 361-2 за перавод грошай для падтрымкі "экстрэмісцкага фармавання";
  4. Аляксандр Зіязетдзінаў асуджаны паводле арт. 361-2 КК да зняволення ў папраўчай калоніі тэрмінам на тры гады за перавод грошай на карысць пратэснага рэсурсу;
  5. Сяргей Нікіцюк асуджаны паводле арт. 368 і арт. 361-4 за каментар "трапло" на адрас А. Лукашэнкі і перасылку здымка бюлетэня падчас рэферэндуму на адрас тэлеграм-канала, прызнанага экстрэмісцкім фармаваннем;
  6. Анастасія Петрачэнка ўзятая пад варту паводле арт. 361-2 за пералік грошай на карысць беларускага фармавання Узброеных сіл Украіны;
  7. Мікалай Куляшоў узяты пад варту паводле ч. 3 арт. 371 КК і ч. 1 арт. 361 КК за аказанне дапамогі грамадзянам, якіх пераследуюць з палітычных матываў, у таемным перасячэнні мяжы Беларусі.

Мы прызнаем згаданых людзей палітвязнямі ў адпаведнасці з п. 3.1 (а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  • неадкладна вызваліць палітзняволеных Уладзіслава Вайну, Валянціна Федарэнку, Віктара Вяршыну, Аляксандра Зіязетдзінава, Сяргея Нікіцюка, Анастасію Петрачэнку, Мікалая Куляшова;
  • неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Беларускі Хельсінкскі камітэт;

Прававая ініцыятыва;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства