viasna on patreon

Яшчэ адна сямейная пара мінчукоў асуджаная па "народным" артыкуле

2022 2022-12-30T11:30:11+0300 2022-12-30T11:31:59+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kudrycki-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Маргарыта і Сяргей Кудрыцкія

Маргарыта і Сяргей Кудрыцкія

Суд Цэнтральнага раёна Мінска вынес прысуд Сяргею і Маргарыце Кудрыцкім за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года, абвінаваціўшы мужа і жонку па ч.1 арт 342 Крымінальнага кодэкса.

Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Шабуня.

Сяргей Кудрыцкі, які працаваў спецыялістам па продажам, быў затрыманы 24 чэрвеня 2022 года і змешчаны да суда пад варту, а вядучую спецыялістку аднаго з аддзелаў МТБанк Маргарыту адпусцілі пад вялікі заклад, паколькі на ўтрыманні сям’і знаходзіцца непаўнагадовае дзіця.

Па матэрыялах абвінавачання, Сяргей і Маргарыта 30 жніўня 2020 года прынялі актыўны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ў Мінску. Яны, разам з іншымі асобамі, парушалі грамадскі парадак, не падпарадкоўваліся патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. Выкарыстоўваючы ў якасці пратэснай сімволікі бел-чырвона-белы сцяг, такі ж бранзалет, загадзя выраблены плакат з тэкстам: “С..., выходзь ОТХЭППИБЕЗДИМ”, стаялі і рухаліся па тэрыторыі горада Мінска, у тым ліку па праезнай частцы дарогі і паблізу праспекта Пераможцаў, блакавалі шлях транспартным сродкам, у тым ліку грамадскаму транспарту.

Затым, 6 верасня, Кудрыцкія прынялі ўдзел у несанкцыянаванай акцыі паблізу стэлы – Мінск-горад-герой. Раён быў быў ачэплены войскамі і супрацоўнікамі міліцыі, у гучнагаварыцелі рэгулярна паведамлялі, што акцыя не санкцыянаваная, і што ўсім неабходна разысціся, аднак яны з жонкай знаходзіліся і рухаліся па пешаходнай зоне, мелі бел-чырвона-белы сцяг, бел-чырвона белы бранзалет і паказвалі двума пальцамі рук знак літары V.

У судовым паседжанні Сяргей Курдыцкі віну прызнаў. Суду паказаў, што 30 жніўня 2020 года знаходзіўся сярод натоўпу пратэстоўцаў грамадзян са сваёй жонкай Маргарытай.

Аднак у судзе стала вядома, што Сяргея затрымлівалі яшчэ і 9 чэрвеня 2020 года. Тады у яго рэчах знайшлі нібыта пакецік з марыхуанай. Так у следства з’явіўся яшчэ адзін артыкул – 328, абвінавачанне па якім разглядалася адначасова.

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 19 верасня пастанавіў: на падставе ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. А паводле ч.1 арт. 328 прызнаць вінаватым у незаконных без мэты збыту набыцці і захоўванні наркатычных сродкаў, і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін два гады. Па сукупнасці злачынстваў канчаткова прызначыць Сяргею пазбаўленне волі на тэрмін два гады з утрыманнем у калоніі агульнага рэжыму.

Маргарыце суд прызначыў абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства