viasna on patreon

За бчб-малюнкі мужчыну асудзілі на паўгода пазбаўлення волі

2022 2022-12-30T16:30:48+0300 2022-12-30T16:30:48+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bczb_apracavanaja-z-loha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня асудзілі Пятра Пятрушу паводле арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі.

bczb_apracavanaja-z-loha.jpg
Фота: spring96. Здымак носіць ілюстратыўны характар

Разгляд справы пачаўся 20 снежня.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што з лютага 2021 па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска.  

“…з дапамогаю аэразольных балонаў з фарбуючымі рэчывамі белага і чырвонага колераў 11 разоў нанёс на паверхню апор ліній электраперадач, сцен двух прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, дарожнага знака “Пачатак населенага пункта” выявы ў выглядзе бела-чырвона-белых палос”.

Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра была нанесена шкода тром прадпрыемствам: РУП “Мінскэнерга”, РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, КУП “Мінскаблдарбуд” на агульную суму болей за 700 рублёў.

Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства