Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 3 студзеня:
Крымінальны пераслед: Напрыканцы 2022-га года вынеслі жорсткія прысуды тром “рэйкавым партызанам”: Дзмітрыю Равічу далі 22 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, Дзянісу Дзікуну — 23 гады, Алегу Малчанаву — 21 год.
Ці асудзілі б іх у дэмакратычнай краіне? Чаму іх ўключылі ў “спіс тэрарыстаў”? Як будуецца судовая ўлада ў Беларусі і чым адметная сучасная “рэйкавая вайна”? Абмяркоўваем з праваабаронцай “Вясны” са Светлагорска Аленай Маслюковай.
Па-за межамі: Крэслы з аўтографамі лаўрэатаў, гісторыя нобелеўскага банкета, а цяпер і ліст Алеся Бяляцкага. Такія экспанаты ёсць у Нобелеўскіх музеях — у Осла і Стакгольме. Іх наведаў праваабаронца “Вясны” Аляксей Колчын — падчас сваёй паездкі ў складзе Нобелеўскай дэлегацыі, якая стварылася з нагоды атрымання Алесем Бяляцкам прэміі міру.
А яшчэ падчас паездкі Аляксей сустрэў шмат цікавых людзей. Сярод іх — нарвежцы, якія валодаюць беларускай мовай, а таксама шведскія беларусы, якія перажылі ўздым нацыянальнай свядомасці ў эміграцыі.
Асоба: Гісторыя былой палітзняволенай Ірыны Палянінай. Жыццё ў зняволенні і пасля яго:
“У калоніі ў мяне спыілася сэрца”.
Каментар: Як можна віншаваць палітвязняў?
У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта znak stop.
Аўдыязапіс выпуску:
Viasna96 · 2023-01-03 Праваабарончая праграма «Вясна» на Радыё Рацыя