Палітвязня з Докшыцкага раёна асудзілі за намер ваяваць ва Украіне
У Віцебскім абласным судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе жыхара Докшыц Сяргея Грыбовіча, якога абвінавацілі па шэрагу пратэcных і дыфамацыйных артыкулаў.
Справу разглядаў суддзя Яўген Буруноў.
Сяргея Грыбовіча, 53-гадовага палітвязня з вёскі Сітцы Докшыцкага раёна, судзілі ў закрытым рэжыме за каментары ў сацыяльных сетках і намер паехаць ва Украіну ваяваць. Суд над палітвязням пачаўся яшчэ 4 лістапада, аднак затым Грыбовіча накіравалі на псіхіятрычную экспертызу.
За намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў судзяць жыхара Докшыц
У «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў. У судзе Грыбовічу выставілі абвінавачанне па 7 артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- арт. 369 – абраза прадстаўніка ўлады;
- ч. 1 арт. 130 – распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці;
- ч. 1 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 1 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч. 1 арт. 361-3 – стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
- ч. 2 арт. 368 – абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;
- ч.2 арт. 367 – паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сяргей Грыбовіч быў затрыманы 13 сакавіка 2022 года на сваім месцы працы ў Падсвіллі Глыбоцкага раёна. Да суда мужчыну ўтрымлівалі ў СІЗА № 2 Віцебска.
Абвінавачанне запрасіла для палітвязня шэсць гадоў пазбаўлення волі.
Суд, які адбыўся 27 студзеня, прызнаў яго вінаватым і вынес канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 4,5 года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 7.000 рублёў штрафу.