viasna on patreon

Палітвязня Аляксандра Мілашэўскага асудзілі за каментары па "справе Зельцэра"

2023 2023-01-30T08:58:41+0300 2023-01-30T08:58:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/milashevskij-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Мілашэўскі

Аляксандр Мілашэўскі

Мінскі гарадскі суд разгледзеў крымінальную справу чарговага фігуранта па “справе Зельцара” Аляксандра Мілашэўскага, класічна абвінаваціўшы яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт 369) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса).

Менавіта гэтыя крымінальныя артыкулы з’яўляюцца падставай для асуджэння беларусаў, якія эмацыйна адрэагавалі на перастрэлку ў Мінску паміж супрацоўнікам КДБ і айцішнікам, у выніку якога загінулі абодва. Лік асуджаных сягаге за многія дзесяткі людзей.

Судовы працэс вяла суддзя Святлана Чарапанава.

Аляксандр Мілашэўскібыў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 29 верасня 2021 года і да суда змешчаны ў СІЗА №1 Мінска.

30 лістапада 2022 суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства