viasna on patreon

У Мінску аднавіўся суд над палітвязнем Глебам Гладкоўскім

2023 2023-01-30T10:06:03+0300 2023-01-30T10:07:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hladkouski_hleb-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Глеб Гладкоўскі. Фота з сацыяльных сетак

Глеб Гладкоўскі. Фота з сацыяльных сетак

Мінскі гарадскі суд пасля доўгага перапынку 30 студзеня працягвае разгляд крымінальнай справы палітзняволенага прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага.

Вядома, што Глебу выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі), арт. 198 КК (перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста), ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

Справу разглядае суддзя Святлана Чарапанава.

Глеб Гладкоўскі — вядомы арганізатар аэраздымак квадракоптарамі. Быў затрыманы 30 верасня 2021 года ў Брэсце паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра. Вядома, што Глеб пакінуў паведамленне "Димон ту-ду-ту" (паводле музыкі з фільма "Бумер"). 

"Димон ту-ду-ту": у Мінску пачынаюць судзіць прадпрымальніка Глеба Гладкоўскага

Палітзняволены Глеб Гладкоўскі – вядомы ў Беларусі арганізатар кіназдымкаў з паветра квадракоптарамі, быў затрыманы ў Брэсце 30 верасня 2021 года.

Напачатку Гладкоўскі ўтрымліваўся ў СТ-8 ў Жодзіна, у сярэдзіне траўня 2022 г. стала вядома аб пераводзе палітвязня ў СІЗА-1 Мінска. 8 лістапада распачаўся разгляд справы палітвязня.

Па інфармацыі праваабаронцаў, перапынак у судзе быў звязаны з накіраваннем палітвязня на псіхіятрычную экспертызу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства