Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 31 студзеня:
Па-за межамі: Выставу, прысвечаную палітзняволенаму прадстаўніку польскай меншасці ў Беларусі Анджэю Пачобуту, адкрылі ў польскім Сейме. А ў Беларусі працягваюцца “завочныя” суды.
Асоба: Выпадкова разліў на нагу кіпень і атрымаў апёк. А як гэта гісторыя выглядае падчас знаходжання ў СІЗА Жодзіна?
Скакаць на адной назе да адваката, падпісваць пад прымусам адмову ад прэтэнзій, адстаяць экстрэмісцкую камісію, трапіць у санчастку, змяніць дзве камеры і пабачыць прыступ эпілепсіі…. Праз цсё гэта прайшоў ужо былы палітзняволены Данііл Касенка.
“Калі гэта санчастка, то я — балерына”, — кажа Данііл.
Каментар: Віталь Жук — былы палітзняволены. Яго вызвалілі ў снежні 2022 пасля сканчэння тэрміну пакарання. І адразу ж пасля гэтага ў адрас Віталя у сталі паступаць пагрозы ад сілавікоў. Тау сям’я Віталя прыняла рашэнне з’ехаць разам за мяжу. Пра гэта ў рубрыцы распавядае жонка былога палітвязня Маргарыта Касабуцкая.