Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 24 студзеня:
Крымінальны пераслед: Музычны гурт “TORBAND” прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, а Дар’ю Досік асудзілі на калонію за садзейнчанне экстрэмісцкай дзейнасці праз каментар у СМІ. Аналізуем разам з праваабаронцамі “Вясны” Паўлам Сапелка і Анастасіяй Васільчук.
Асоба: Гісторыя ўжо былой палітзняволенай Таццяны Астроўскай. Валанцёрыла, пабывала на Акрэсціна і Валадарцы, а потым пераплыла раку на мяжы з Літвой.
“Уладу я захоплівала апельсінамі і вентылятарамі”
Па-за межамі: Як беларусы Варшавы працягваюць пісаць лісты палітвязням.
“Гэта вельмі падтрымлівае наш дух”.