viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-02-07T18:44:00+0300 2023-03-01T14:19:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 7 лютага:

Па-за межамі: Прадстаўнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 запрасілі ў Іспанію. Што цікавіла іспанскія СМІ і мясцовых беларусаў? Як спалучаюцца тэмы вайны ва Украіне і правоў чалавека ў Беларусі? Ці змогуць беларусы скарыстацца механізмам універсальнай юрысдыкцыі ў Іспаніі і наколькі сама Іспанія знаёма з тэмай рэпрэсій супраць праваабаронцаў?

Пра ўсё гэта распавядае Наталля Сацункевіч, якая прадстаўляла “Вясну” ў Іспаніі.

Асоба: былы палітзняволены — пра тое, як сустрэў Новы год і навіны аб вайне ў СІЗА-1.

Апытанка: Што думаюць пра “справу Вясны” беларусы Варшавы?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства