viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-02-14T19:08:47+0300 2023-03-01T14:18:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 14 лютага:

Крымінальны пераслед: стала вядома, колькі запрасіла дзяржаўнае абвінавачванне праваабаронцам “Вясны” – ад 9 да 12 гадоў калоніі, а таксама вялікія штрафы. Ці ёсць спадзяванне, што суд вынесе больш мяккае пакаранне? Як будуць спагнаць штрафы? І што будзе далей? Разважаюць калегі палітзняволеных “вясноўцаў”:

  • “Увесь гэты працэс — агулам нейкі фарс. Асабліва, калі я гляджу на 10 гадоў калоніі завочна для Змітра Салаўёва — гэта просты нейкі плявок у правасуддзе”, —  кажа Наталля Сацункевіч.
  • “Шмат ёсць вызначэнняў для таго, што адбываецца зараз. І “расправа” — гэта не зусім юрыдычнае, але дастаткова заслужанае вызначэнне, — адзначае Павел Сапелка. — Нажаль, мы зараз кажам аб даволі лінейным пераўтварэнні дзяржаву ў таталітарны рэжым. Калі гэта будзе скончана — зараз казаць дастаткова складана”.

Таксама на мінулым тыдні палітзняволенаму сябру “Саюза палякаў у Беларусі” Андрэю Пачобуту вынеслі жорсткі прысуд — 8 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

“Ніхто не чакаў лёгкага прысуду, таму што гэтая справа ад пачатку была максімальна заказной і паказальнай”, — каментуе намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

“Мы разам: ён там, мы тут. Думкамі там — мы не забываем”, — кажуць удзельнікі акцыі салідарнасці з Пачобутам у Беластоку.

“Ён вельмі ўпарты. І калі ён ставіць мэту, то ён проста не сыдзе са шляху. Гэта я ведаю з дзяцінства”, — успамінае брат Андрэя Стась Пачобут.

Каментар эксперта: З восьмага лютага тыя, хто пацярпелі ў Беларусі ад парушэння правоў чалавека, больш не змогуць паскардзіцца на Беларусь у Камітэт ААН па правах чалавека. Таму што Беларусь дэнансавала Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Чаму так адбылося і што рабіць далей? Разбіраемся з гэтым пытаннем разам з юрысткамі ПЦ “Вясна” Святланай і Вікай:

“Беларусь проста пакрыўдзілася — так жа, як калісьці пакрыўдзілася Паўночная Карэя: калі яна першая выказалася пра тое, што не хоча атрымліваць гэтыя скаргі і хоча выйсці з Пакта.

Але калі вы хочаце аднаўляць свае правы (спойлер: на нацыянальным узроўні гэта немагчыма), то звяртайцеся да праваабаронцаў — і мы будзем думаць пра варыянты, таму што яны ўсё яшчэ ёсць”.

Па-за межамі: У Вільні, у межах міжнароднага паэтычнага фестывалю “Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, прайшла прэзентацыя кнігі пад назвай “Алесь Бяляцкі”. Падчас прэзентацыі працытавалі думкі Алеся з гэтай кнігі, а паэты Алег Мінкін і Уладзімір Някляеў выступілі з вершамі, прысвечанымі палітзняволенаму праваабаронцу.

Viasna96 · 2023-02-14 Праваабарончая праграма «Вясна» на Радыё Рацыя

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства