viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-02-21T17:58:00+0300 2023-03-01T14:17:36+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 21 лютага:

Хроніка: Хваля рэпрэсій у Светлагорску (“светлагорскі чос”) і статус экстрэмісцкага фармавання для “Маланкі”.

Падзея: Рыхтавацца да 8 сакавіка можна пачаць загадзя. Так зрабілі ў Вільні – там дзяўчыны сабраліся, каб падпісаць віншавальныя паштоўкі салідарнасці для палітзняволеных жанчын. Для паштовак выкарыстоўвалі і духі:

“Гэта не проста так. Часам палітзняволеныя прасілі дасылаць ім лісты з араматам. Таму што уражанняў і эмоцый [у зняволенні] мала. І нават папрысканая духамі паштоўка можа прынесці радасць.

Але варта выкарыстоўваць духі — не туалетную ваду”, — адзначыла арганізатарка мерапрыемства Марні Вішнеўская.

А ў Варшаве прайшла  прэзентацыя выдання кнігі палітвязня Максіма Знака “Зэкамерон”, рэалізаванага ПЦ «Вясна».

Асоба: Расповяд пра жыццё і эмоцыі у зняволенні ад блогера і былога палітвязня Аляксандра Кабанава:

“Большасць людзей, з якімі я сядзеў (якія ўжо доўга сядзяць) — практычна ўсе парэзаныя”.

Viasna96 · 2023-02-21 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства