viasna on patreon

У Баранавічах асудзілі анкахворага, які вярнуўся ў Беларусь на абследаванне

2023 2023-02-25T10:35:56+0300 2023-02-27T10:49:58+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pugach-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Анатоль Пугач

Анатоль Пугач

Судом Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 21 лютага разгледжаная крымінальная справа Анатоля Пугача, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

28-гадовага Анатоля Пугача затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследаванне, бо за мяжой у яго знайшлі анкалагічнае захворванне.

Нягледзячы на стан здароўя Анатоля, 23 студзеня суддзя Паўлоўская адмовілася змяніць меру стрымання хаця б на хатні арышт і пакінула Анатоля ў СІЗА.

Па матэрыялах абвінавачання, палітзняволены Анатоль Пугач у перыяд з 25 лютага па 18 сакавіка 2022 года пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі.

У якасці змякчальных віну абставін суд прызнаў чыстасардэчнае раскаянне ў зробленым.

Суд прызначыў Пугачу пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мабільны тэлефон, які належыць абвінавачанаму, як сродак здзяйснення злачынства канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства