viasna on patreon

Вайна – гэта пахі? Як мяняецца чалавек пасля вайны – у падкасце “Вясна прыйдзе”

2023 2023-02-25T16:27:29+0300 2023-02-27T12:16:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ikonka_35.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу года мы размаўлялі з праваабаронцам "Вясны" Ігарам Казмерчаком, які правёў больш за месяц у Чарнігаве, калі туды зайшлі расійскія войскі.

igar-kazmierchak-color_pop.jpg
Праваабаронца "Вясны" і рэдактар сайта orsha.eu Ігар Казмерчак

Нашай мэтай было адсачыць, як мяняецца ўспрыняцце чалавекам вайны. Як трансфармуюцца страхі. Як мяняюцца практыка і быт. Як працуе памяць і псіхіка. І галоўнае — як на гэта ўплывае час.

Мы размаўлялі з Ігарам тройчы:

  • адразу пасля таго, як ён пакінуў тэрыторыю Украіны,
  • праз тры месяцы пасля гэтага,
  • амаль праз год пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Гэтыя размовы і іх параўнанні пачуем у новым выпуску праваабарончага падкаста “Вясна прыйдзе”.

Напрыклад, пасля выезду з Украіны Ігар меў трывожны чамаданчык — куды ён паклаў рэчы так, каб іх можна было імгненна забраць.

"Дагэтуль чаманданчык стаіць ці не?", —  пытаем у Ігара праз год пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

"Зараз толькі з гэтым пытаннем я разумею, што так, сам чамаданчык да гэтай пары стаіць, але я пачаў адтуль даставаць рэчы".

А ў фінале выпуску пачуем, як змяніўся адказ Ігара на пытанне "Што такое вайна?"

Выпуск падкаста прысвечаны гадавіне поўнамаштабнага ваеннага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны — 24 лютага 2022 года.

Слухайце выпуск на падкаст-пляцоўках:

Падпісвайцеся на зручную вам пляцоўку, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства