viasna on patreon

Бабруйчаніна асудзілі на тры гады калоніі за абразу Лукашэнкі і крадзеж ровараў

2023 2023-02-27T11:58:13+0300 2023-02-27T17:58:20+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/babruisk-sud-02.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Бабруйскага раёну і горада Бабруйска 14 лютага асудзілі Паўла Амяльянава паводле ч.1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), ч.3 арт. 205 (Крадзеж) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Серакова прызначыла Паўлу тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Суд Бабруйскага раёна

Паўла абвінавацілі ў тым, што ён 27 снежня 2020 года зрабіў рэпост публікацыі з выявай Лукашэнкі ў тэлеграм-канале, пад якой пакінуў абразлівыя каментары.

Таксама мужчыну паставілі ў віну тое, што ён з 20 чэрвеня 2021 года па 12 ліпеня 2022 года сістэмна ў начны час скрадаў ровары, якія захоўваліся ў шматкватэрных дамах. Агулам бабруйчанін скраў 27 ровараў коштам 11000 рублёў.

Мужчына раскаяўся і цалкам прызнаў віну.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства