viasna on patreon

За рэгістрацыю ў плане "Перамога" ў Гродна судзяць медыка

2023 2023-02-27T11:58:31+0300 2023-02-27T11:58:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hluch.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Артур Хлус

Артур Хлус

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 27 лютага пачаў разгляд крымінальнай справы 24-гадовага медыка Артура Хлуса, абвінавачанага ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч.2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль.

Палітзняволены Артур Хлус да свайго затрымання працаваў фельчарам гродзенскай брыгады хуткай дапамогі і з’яўляўся студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту. Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 за рэгістрацыю ў плане "Перамога" і за ўдзел у пратэстах і да суда змясцілі ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.

За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад трох да васьмі год зняволення.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства