viasna on patreon

"Заклікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў і вайскоўцаў": у Мінску вынесены прысуд Аляксандру Емяльянаву

2023 2023-02-27T17:18:00+0300 2023-02-27T18:12:15+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/emelianau-2.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Емельянаў

Аляксандр Емельянаў

У Мінскім абласным судзе вынесены прысуд 34-гадоваму жыхару сталіцы Аляксандру Емяльянаву, абвінавачанаму ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса) і абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса).

Судовы працэс праходзіў з 25 па 27 студзеня. Суддзя – Алена Міснік.

Па матэрыялах абвінавачання, Аляксандр Емяльянаў, 20 лістапада 2020 года, затым 19 снежня 2021 года, а таксама з лютага па май 2022 года са свайго мабільнага тэлефона «Xiaomi Redmi 7A» размясціў у мэсэнджары Telegram некалькі паведамленняў, у якіх “утрымлівалася відавочна негатыўная ацэнка супрацоўнікаў праваахоўных органаў, вайскоўцаў, а таксама групы асоб, аб'яднаных па прыкмеце нацыянальнай прыналежнасці. Як паказала лінгвістычная экспертыза, паведамленні мелі ненарматыўную форму маўленчага выказвання. У іх абвінавачаны заклікаў да гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў такіх груп, распальваў нацыянальную і сацыяльную варожасць і варажнечу.

Таксама Емяльянаў 6 сакавіка і 29 траўня 2022 года са свайго мабільнага тэлефона размясціў у сетцы Інтэрнэт каментары з выкарыстаннем нецэнзурнай лексікі, у якіх даваў відавочна негатыўную ацэнку асобы кіраўніка дзяржавы, прыніжаў яго гонар і годнасць.

Прозвішча Емяльянава КДБ напачатку 2023 года ўнесла ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Суд па сукупнасці злачынстваў прызначыў яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мабільны тэлефон абвінавачанага як сродак здзяйснення злачынстваў канфіскаваны ў даход дзяржавы ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства