viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2023 2023-02-28T18:49:11+0300 2023-03-01T14:16:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

 Анонс праграмы на 28 лютага:

Каментар эксперта: Карыстанне роднай мовай у судах, на палітычна-матываваных працэсах — размова з праваабаронцай "Вясны" Наталляй Сацункевіч:

"Трыгер для ўладаў і паказчык таго, што чалавек супраць дзеючага палітычнага рэжыму ў Беларусі".

Каментар: Наталля Пінчук, жонка Алеся Бяляцкага, дзеліцца думкамі пра тэрміны зняволення, што запрасіў пракурор, і судовы працэс над “вясноўцамі”:

 "Хто самыя страшныя для ўлады? Праваабронцы".

Па-за межамі: Беларускія ссыльныя і сучасныя палітвязні — такія кантэксты можна прачытаць праз беларускія ручнікі. Якім чынам? Распавядае Паўліна Вітушчанка, куратарка выставы “Утканае”, якая адкрылася ў Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча:

"Для беларускіх ссыльных было забаронена пераязджаць у Беларусь, але не было забаронена пераязджаць у Вільню".

Асоба: Віталь Жукбылы палітычны зняволены. Яго асудзілі  1,5 года пазбаўлення волі, а пасля сканчэння тэрміну ён адразу пакінуў Беларусь.

"Самае цяжкае — гэта расстанне са сваёй сям’ёй", — кажа Віталь.

Viasna96 · 2023-02-28 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства