viasna on patreon

Просім спыніць паклёп. Зварот лідэраў эвангельскіх вернікаў і пратэстанцкіх рэлігійных арганізацый

2002 2002-09-24T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Зварот лідэраў Саюзу эвангельскіх хрысьціян-баптыстаў у РБ (т.253 92 67),
Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай у РБ (т. 270 97 01), Аб'яднаньня
абшчынаў хрысьціян поўнага Эвангельля ў РБ (т. 278 10 72) Канфэрэнцыі
цэркваў Адвэнтыстаў Сёмага Дня ў РБ у:
Камітэт у справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры Радзе Міністраў РБ,
Адміністрацыю Прэзыдэнта, Раду Міністраў, Міністэрства інфармацыі,
Пракуратуру РБ:
Апошнімі гадамі многія, у тым ліку й афіцыйныя СМІ Беларусі распаўсюджвалі
наўмысна скажоную інфармацыю аб эвангельскіх верніках і пратэстанцкіх
рэлігійных арганізацыях. У прыватнасьці:
- у «Народнай газеце» на працягу 2000-2002 гг. былі апублікаваныя артыкулы
Ніны Яновіч, у якіх аўтар называе пратэстанцкія абшчыны «сэктамі», якія
быццам бы перасьледуюць палітычныя, эканамічныя і ваенныя мэты. Аўтар
таксама прыпісвае пяцідзясятнікам прапаганду абортаў; называючы нашыя
арганізацыі «нэапратэстанцкімі»; заяўляе, што «нэапратэстанцкая плынь нясе
пагрозу існаваньня беларускай нацыі, ейнаму псыхічнаму здароўю і бясьпецы»,
выкладае і іншую паклёпніцкаую інфармацыю. Падобнага роду публікацыі
выходзілі на старонках газэтаў «Советская Белоруссия», «Знамя Юности»,
абласных і раённых пэрыядычных выданьнях;
- на беларускім радыё на працягу доўгага часу выходзіла аўтарская перадача
Н. Чайкі «Разговор по существу», у якой журналістка скажона характарызавала
дзейнасьць пратэстанцкіх абшчынаў, дапускаючы пры гэтым некарэктныя, а часам
нават паклёпніцкія выказваньні на адрас некаторых сьвятароў;
- прешы нацыянальны канал Беларускай тэлевізіі ў 2000 г. двойчы дэманстраваў
фільм «Экспансія» антыпратэстанцкай накіраванасьці; 9 і 16 красавіка 2001 г.
у тэлеэфір выходзілі тэлеперадачы Я. Новікава «Права человека: взгляд на
мир», у якіх аўтар абвінавачваў хрысьціянаў-пяцідзясятнікаў у тым, што яны
прынесьлі ў ахвяру чалавека.
У большасьці згаданых выпадкаў аўтары супрацьпастаўлялі пратэстанцкія
абшчыны (называючы іх «сэктамі») праваслаўнай царкве, лічачы апошнюю адзіна
прымальнай і правільнай рэлігіяй для Беларусі.
Распаўсюджваньне падобнага роду поглядаў, што ганьбуюць традыцыі і
рэлігійныя абрады пратэстантаў, носяць сыстэматычны і мэтанакіраваны
характар, што вядзе да распальваньня ў грамадзтве рэлігійнай неталеранцыі й
варожасьці, абражае рэлігійныя пачуцьці вернікаў – законапаслухмяных
грамадзянаў Беларусі. Падобныя дзеяньні СМІ зьяўляюцца грубым парушэньнем
заканадаўства: артыкул 5 Закону РБ «Аб друку і іншых сродках масавай
інфармацыі» забараняе выкарыстаньне сродкаў масавай інфармацыі для
распальваньня рэлігійнай неталеранцыі альбо рознасьці; артыкулам 130
Крымінальнага кодэксу РБ прадугледжана адказнасьць за распальваньне
варожасьці або рознасьці.
На падставе выкладзенага і ў адпаведнасьці з ч.6 арт.7 Закону Рэспублікі
Беларусі «Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацыях», ч.2,3 п.3 і
ч.3 п.4 Палажэньня аб Камітэце ў справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў пры
Радзе Міністраў Рэспублікі Беларусі, зацьверджанага пастановай Рады
Міністраў РБ №164 ад 06.02.2002,
ПРОСІМ:
Зрабіць захады на прадухіленьне распаўсюджваньня ў СМІ Рэспублікі Беларусі
недакладнай, паклёпніцкай інфармацыі, якая зьневажае рэлігійныя пачуцьці
грамадзянаў, вернікаў пратэстанцкай канфэсіі.

Дадатак: копіі матэрыялаў СМІ.

Япіскап Саюза Эвангельскіх Хрысьціян-баптыстаў у
Рэспубліцы Беларусі
Н.В.Сінкавец


Япіскап Саюза Хрысьціянаў Веры Эвангельскай
у Рэспубліцы Беларусі
С.С.Хоміч


Прэзыдэнт Рэлігійнага Аб'яднаньня Абшчынаў Хрысьціянаў
Поўнага Эвангельля
ў Рэспубліцы Беларусі
А.В.Саковіч


Прэзыдэнт Рэлігійнага Аб'яднаньня «Канфэрэнцыя цэркваў хрысьціянаў
Адвэнтыстаў Сёмага Дня» ў Рэспубліцы Беларусі
М.Я.Астроўскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства