Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 20:05 па беларускім часе (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.
Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.
(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).
Анонс праграмы на 14 сакавіка:
Падзея: “Падары палітзняволенай тое, за што яна змагалася”. Працягваецца збор у падтрымку палітзняволеных жанчын, арганізаваны медыя-праектам GIRLS POWER BELARUS сумесна з фондам BYSOL і праваабарончым цэнтрам “Вясна”.
“Мы лічым вельмі важным падтымку жанчын-палітзняволеных”, — адзначае праваабаронца “Вясны” Наталля Сацункевіч. — Любая сума, нават 5, 10 еўра — гэта ўнёсак у агульны кошык і дапамогу”.
Тым часам, у Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітзняволенымі жанчынамі. Насця, дачка палітзняволенай Антаніны Канавалавай, працытавала верш:
“Маміна імя. Самае лепшае,
Маміна слова. Найдаражэйшае”.
Асоба: Пра палітзняволенага гісторыка і гарадзенскага актывіста Паўла Мажэйку распавядае яго жонка Ірына Чарняўка:
"І цяпер, праз паўгады, ёсць сляды наручнікаў на запясцях".
Каментар: Частка каманды “Жывой Бібліятэкі”, ліквідаванай уладамі Беларусі, стварыла ў Літве новую арганізацыю — “Іншыя”.
У размове сузаснавальніца “Іншых” Марына Штрахава распавядае пра гісторыю новай беларускай моладзевай арганізацыі і параўноўвае, наколькі цяжка зарэгістраваць арганізацыю ў абедзьвух краінах, а таксама распавядае пра дзейнасць "Іншых":
“Мы вызначыліся, што мы працуем са скразнымі каштоўнасцямі, тэмай інклюзіі — як прастораў і мерапрыемстваў, так і сацыяльнай інклюзіі… І так мы з’явіліся".
Аўдыязапіс выпуску: