viasna on patreon

Абвінавачанне запрасіла для былога кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы 19 гадоў калоніі

2023 2023-03-30T08:09:54+0300 2023-03-30T10:31:19+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/capkala-valer-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Валерый Цапкала

Валерый Цапкала

У Мінскім абласным судзе 29 сакавіка ў парадку спецыяльнай вытворчасці працягваўся разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў на прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах, Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім праходзіць завочна. Абвінавачанага абвясцілі ў вышук.

Судовы працэс вядзе суддзя Сяргей Епіхаў.

Зыходзячы з публікацый у дзяржаўных СМІ, абвінавачанне ў першую чаргу вылучае эканамічныя складнікі ў справе Валерыя Цапкалы, хаця палова з прад'яўленых яму артыкулаў – “палітычныя”.

"Ствараў беларускую Вікіпедыю" за кошт сродкаў ПВТ: што вядома пра суд над Валерыем Цапкалам

На судзе выступілі прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якія абвінавацілі Валерыя Цапкалу ў паклёпе і запатрабавалі кампенсацыі маральнай шкоды.

29 сакавіка суд завяршыў судовае следства. У ходзе спрэчкі бакоў прадстаўнік дзяржабвінавачання папрасіў суд прызнаць былога кандыдата ў прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі 2020 года Валерыя Цапкалу вінаватым і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 19 гадоў, а таксама штрафу ў памеры 1 000 базавых велічынь.

Прысуд будзе абвешчаны 7 красавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства