viasna on patreon

Экс-супрацоўніка банка "БелВЭБ" асудзілі па "справе ЧКБ" да шасці гадоў калоніі Дапоўнена

2023 2023-03-30T13:04:05+0300 2023-03-31T16:31:32+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ermakou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім абласным судзе 17 лютага агучылі прысуд 36-гадоваму былому супрацоўніку банка "БелВЭБ" Васілю Ермакову — шэсць гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнегага рэжыму. Яго судзілі па так званай "справе Чорнай кнігі Беларусі" і абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютэрнай інфармацыяй), ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватнага жыцця і персанальных дадзеных). Справу разглядала суддзя Алена Міснік. 

Васіля затрымалі напачатку ліпеня 2022 года. Праўладныя тэлеграм-каналы сцвярджалі, што яго затрымалі нібыта за "зліў" асабістых дадзеных у бот "Чорнай кнігі Беларусі" сілавікоў, настаўнікаў і лекараў. У "пакаяльным" відэа Ермакоў распавядаў, што ўдзельнічаў у мітынгах у Мінску і перадаў інфармацыю пра супрацоўнікаў МУС у бот "Чорнай кнігі Беларусі", "скарыстаўшыся службовымі паўнамоцтвамі".

Дапоўнена. Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што яго асудзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса за перадачу асабістых дадзеных аднаго сілавіка экс-начальніка ГУБАЗіКа Мікалая Карпянкова. Сукамернік Васіля з ІЧУ Акрэсціна распавёў падрабязнасці яго затрымання:

"Ён быў моцна збіты, нават у параўнанні з тымі, каго затрымліваў ГУБАЗіК. У яго былі зламаныя рэбры. Губазікаўцы пагалілі галаву Васіля машынкай. Пры чым, не зрабілі гэта акуратна, а часткамі, таму валасы на галаве дзесьці былі, а дзесьці — не. Яны здзекваліся над ім. Такая асаблівая ўвага да яго была не проста так. Як расказваў сам Васіль, ён не зліваў людзей у "Чорную кнігу Беларусі", а ён перадаў дадзеныя аднаго канкрэтнага чалавека — экс-начальніка ГУБАЗіКа Мікалая Карпянкова.

У той дзень, калі Карпянкоў разбіў дубінкай шкло ў той кавярні на Нямізе, ён нейкім чынам тады таксама пашкодзіў машыну Васілю. Тады ён напісаў на Карпянова заяву ў ДАІ, але там яму ці адмовілі, ці сказалі забраць заяву. Тады Васіль вырашыў, што калі заяву не прымуць, то ён выкладзе яго асабсітыя дадзеныя ў сеціве. Я так разумею, што так яно і адбылося. Васіль знаходзіўся ў Беларусі, мяркуючы, што ён зрабіў гэта ананімна, але цяпер мы ведаем, што адбылося ў "Чорнай кнізе Беларусі"..."

Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Васіль Уладзіміравіч Ермакоў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства